У Віцебску суд прызначыў штраф за пікет у кватэры
У Віцебску суд прызначыў штраф за пікет у... кватэры. Таццяна Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца, вітала пратэстоўцаў на вуліцы з лоджыі з бел-чырвона-белым сцягам у руках.
"Нарэшце мой асабісты суддзя Юрчанка Міхась ацаніў, што 7 хвілін шчасця, якое мы групай грамадзян адчувалі, пакуль віталі пратэстоўцаў з лоджыі ўласнай кватэры "у грамадскім месцы" бчб-сцягам, каштуе 25 базавых [675 рублёў], зн. 1 хвіліна шчасця каштуе 3,5 базавых", — піша Таццяна Севярынец.
Яе муж Канстанцін Севярынец атрымаў папярэджанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.