У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец
![Таццяна Севярынец](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/ts2.jpg.webp?itok=2e7nGTMC)
Таццяна Севярынец / facebook.com
Раніцай 9 студзеня ў Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец, паведамляюць праваабаронцы. Прычына затрымання пакуль невядомая. Верагодна яе чакае суд.
Таццяна Севярынец — актывістка з Віцебска, маці палітыка, палітвязня Паўла Севярынца (у 2021-м асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і пісьменніцы Ганны Севярынец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.