У Віцебску жанчына ўдарыла сабе нажом у жывот

У Віцебску жанчына ўдарыла сабе нажом у жывот

У Віцебску 39-гадовую жанчыну падазраюць у забойстве свайго сужыцеля. Яго цела з колата-рэзанай ранай знайшлі ўвечары 1 лістапада. Праваахоўнікі высветлілі, што напярэдадні ў мужчыны падчас распіцця алкагольных напояў узнікла сварка з сужыцелькай. Пасля жанчына зрабіла спробу здзейсніць суіцыд і ўдарыла сябе нажом у жывот. Яе шпіталізавалі.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, крымінальную справу распачалі па артыкуле “забойства”. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчыя дапытваюць падазраваную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі