У Вярхоўны суд прызначылі траіх новых суддзяў

У Вярхоўны суд прызначылі траіх новых суддзяў

У Вярхоўны суд прызначылі траіх новых суддзяў. Такія кадравыя перастаноўкі праведзеныя ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі №153 ад 21 красавіка. Такім чынам, суддзямі Вярхоўнага суда сталі Андрэй Яфрэмаў, Ала Крывіцкая і Віктар Шыльчонак. Пры гэтым Андрэй Яфрэмаў вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда, якую раней займаў.

Ва ўсім судовым корпусе краіны адбылося шмат новых прызначэнняў — каля 40 суддзяў прызначылі ў суды Гомельскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і горада Мінска.

Апроч таго, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда стала Таццяна Тупік, намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда — Мікалай Маратаеў, старшынёй суд Ушацкага раёна — Фадзей Зінькевіч, намеснікам старшыні суда Чыгуначнага раёна Віцебска — Святлана Варатынская.

Указам вызваленыя ад пасадаў суддзі розных судоў у рэгіёнах краіны. Таксама зменены склад прэзідыумаў Вярхоўнага суда, Гомельскага абласнога і Мінскага гарадскога судоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі