У Жодзіне чыгуначнікі схапілі 31-гадовага зачэпера, які прыехаў з Барысава

У Жодзіне чыгуначнікі схапілі 31-гадовага зачэпера, які прыехаў з Барысава

У Жодзіне затрымалі 31-гадовага зачэпера, які прыехаў на падножцы электрычкі з Барысава. Свой учынак ён патлумачыў жаданнем "паказытаць сабе нервы". Як інфармуе "Беларусь сегодня", здарэнне адбылося ўвечары 6 красавіка. Жыхар Барысава заскочыў на падножку цягніка Орша — Мінск, калі ён ужо пачаў рух. Машыніст яго заўважыў, і на чыгуначнай станцыі Жодзіна "пасажыра" схапілі. Затрыманне правялі чыгуначнікі, якія перадалі яго міліцыянерам.

За "парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту" мужчыне пагражае штраф — да 76,5 рубля. Высветлілася, што ў пазамінулым годзе яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі