У жодзінскай сям'і, затрыманай у саўне, не будуць забіраць прыёмнае дзіця

У жодзінскай сям'і, затрыманай у саўне, не будуць забіраць прыёмнае дзіця

Чыноўнікі адмовіліся ад ідэі забраць прыёмнае дзіця ў жодзінскай сям'і Чыжонкаў, піша rebenok.by.

12-гадовы Руслан застанецца ў сям'і, але яго бацькам перастануць плаціць заробак. Ім прапанавалі замест прыёмных бацькоў аформіць апякунства.

Іну Чыжонак затрымалі 24 красавіка, калі міліцыя паведаміла, быццам група жодзінцаў прыйшла ў прватную саўну з пратэснай сімволікай. Пасля гэтага сям'і сталі пагражаць, што забяруць прёмнага сына.

Па словах Іны, на працу да яе мужа Сяргея прыйшоў чыноўнік гарвыканкама і прапанаваў падпісаць паперу аб скасаванні дамовы на прыёмнае бацькоўства. Сяргей афіцыйна аформлены ў аддзеле адукацыі і атрымлівае заробак — каля 300 рублёў. 

Мужчына пайшоў на прыём да намесніка начальніка аддзела адукацыі. Там яму сказалі, што на іх сям'і паступіў сігнал пра неспрыяльную абстаноўку, таму рашэнне па дзіцяці будзе прымацца на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме. 

5 траўня ў 15:00 прыёмных бацькоў выклікалі ў гарвыканкам і сказалі, што дамова аб прыёмным бацькоўстве будзе скасаваная, але замест яго сям'я можа сабраць дакументы і аформіць апеку на дзіця. 

"Так, мы пазбаўляемся стаўкі прыёмнага бацькі. Але наша мэта была, каб нам пакінулі дзіця, і гэта, вядома, галоўнае", — з палёгкай адзначае Іна.

Па словах жанчыны, яшчэ тыдзень таму ў чыноўнікаў такіх планаў не было — наадварот, яе мужу тэлефанавалі і прарпаноўвалі падпісаць падаўжэнне дамовы аб прыёмным бацькоўстве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі