У Жыткавіцкім раёне калгас-даўжнік купіў Land Cruiser
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства ў Жыткавіцкім раёне купіў за казённы кошт аўтамабіль "Toyota Land Cruiser Prado" 2012 года выпуску. І гэта пры тым, што прадпрыемства мае пазыкі і закрэдытаванасць, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Паведамляецца, што калгас характарызуецца няўстойлівай плацежаздольнасцю, пратэрмінаванай запазычанасцю перад банкамі пад гарантыі органаў улады і плацяжах за энергарэсурсы.
На куплю новага аўто са сродкаў гаспадаркі было вылучана больш за 57 тысяч рублёў. Пры гэтым на балансе прадпрыемства ўжо быў спраўны аўтамабіль — таксама "Toyota Land Cruiser", праўда, 2008 года выпуску.
Супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці звярнулі ўвагу на куплю толькі з адной прычыны. Пакупка выглядала прадмерна марнатраўнай на фоне таго, як ідуць справы ў сельгаспрадпрыемства.
Кіраўніка калгаса за нерацыянальныя выдаткі, якія парушаюць парадак набыцця службовых легкавых аўтамабіляў, аштрафавалі на 13,8 тысячы рублёў.