У ЗША 49 чалавек атруціліся гамбургерам з McDonald's. Адзін памёр

Той самы гамбургер

Той самы гамбургер / РБК

У ЗША пасля наведвання рэстарацыі McDonald's 49 чалавек захварэлі на кішачную інфекцыю. Адзін пацыент памёр, піша Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Як высветлілася, усе захварэлыя елі гамбургер Quarter Pounder. Але пакуль няясна, які інгрэдыент стравы выклікаў атручванне. Імаверна, гэта цыбуля альбо ялавічная катлета.

Цяпер у шэрагу штатаў гамбургер Quarter Pounder прыбраны з меню рэстарацый. Да таго ж на фоне сітуацыі акцыі McDonald's упалі на 7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі