У ЗША людзі больш шчаслівыя, чым у нас, у Беларусі — хакеіст Аляксей Протас
Аляксей Протас
У ЗША людзі больш шчаслівыя, чым у нас, у Беларусі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю блогу "Люди" выказаў хакеіст Аляксей Протас, які правёў сезон у НХЛ у складзе "Вашынгтона".
"Вельмі люблю Беларусь, заўжды рады прыязджаць дадому, — кажа Протас. — Проста ў ЗША інакш. У іх таксама хапае праблем, але бачу больш усмешак, пазітыву. У нас неяк усё самі па сабе, у сваіх думках".
На думку беларускага хакеіста, гэта звязана з узроўнем жыцця. "Зразумела, што тут выдаткі зусім іншыя. Амаль усё значна даражэйшае, чым у Беларусі. Але і заробак дазваляе жыць інакш", — дадае ён.
Магчыма, Аляксей Протас сказаў бы і пра іншыя прычыны, але ён збіраецца прыехаць у РБ у адпачынак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.