Участак № 20: Лукашэнка — 67,2% галасоў. Караткевіч — 18%

Участак № 20: Лукашэнка — 67,2% галасоў. Караткевіч — 18%

Члены выбарчай камісіі тут не агучваюць колькасць сапсаваных бюлетэняў, колькасць галасоў тут называюць шэптам і адмаўляюцца пералічваць бюлетэні па заўвагах назіральнікаў…

Роўна ў 20.00 члены выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 20 у Мінску, што ў гімназіі № 42, пачалі падлік датэрміновых галасоў, пад вясёлыя песні з буфета “а не страшна любви деноминация”. Вельмі своечасова, хто яго ведае, што будзе праз некалькі гадзін.

Старшыня камісіі Галіна Аркадзеўна спрабуе перашкаджаць фотаздымцы, але скандаліць асабліва не стала.

Назіральнікі і карэспандэнт Еўрарадыё стаялі літаральна за спінамі членаў камісіі. Спачатку старшыня выбарчай камісіі агучвае нявыкарыстаныя бюлетэні — 238 і колькасць выбаршчыкаў — 812.

Участак № 20: Лукашэнка — 67,2% галасоў. Караткевіч — 18%

Члены выбарчай камісіі імгненна пералічвалі галасы — не людзі — машыны! Кандыдатаў члены камісіі называюць выключна “першы−другі−трэці кандыдат” і шэптам — галасы:

“105 за ...” — канец фразы патануў у шалясценні  паперак.

Дастаюць урну асноўнага дня галасавання і зноў падлічваюць галасы. Самы вялікі стос — за Лукашэнку. Назіральніца Вікторыя Шыдлоўская просіць перагледзець бюлетэні яшчэ раз. Прапанова назіральніцы разрывае шаблон членаў камісіі. Яны хуценька перагарталі бюлетэні: бачна, як мільгаюць галачкі за розных кандыдатаў у адным стосе за дзеючага прэзідэнта, але члены камісіі зашыкалі адзін на адну:

“Ціха, не збівайце, не трэба звяртаць увагі! Будзем маўчаць”.

Праз 25 хвілін ад пачатку падліку галасоў старшыня камісіі агучвае вынік.

За Гайдукевіча — 9 галасоў (1,6% выбаршчыкаў гэтага ўчастка), за Караткевіч — 106 галасоў, ці 18,8%, за Лукашэнку — 378, ці 67,25%, Улаховіч — 7 галасоў (1,2%), супраць усіх — 62 білютэні, ці 11%.

Участак № 20: Лукашэнка — 67,2% галасоў. Караткевіч — 18%
Такі вынік галасавання на ўчастку № 20 г. Мінска

“Было шмат сапсаваных бюлетэняў, мы іх бачылі — перакрэсленыя бюлетэні. Але нам іх не назвалі!” — кажа назіральнік Артур, прадстаўнік “Руху за свабоду”.

“Зараз вы прыдумаеце, калі я ўжо запячатала бюлетэні, вы кажаце няпраўду, я не бачыла сапсаваных бюлетэняў!” — кажа старшыня камісіі Галіна Аркадзеўна і ўцікае ад назіральнікаў.

Але і без таго на гэтым выбарчым участку добрыя для астатняй краіны вынікі.

 

 

Так імгненна адбываўся падлік галасоў на ўчастку № 20 у Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі