Удзельнікаў гурта Litesound затрымалі за пратэсты 2020 года

Уладзімір і Дзмітрый Каракіны / studlive.by
Уладзімір і Дзмітрый Каракіны / studlive.by

Сілавікі затрымалі ўдзельнікаў гурта Litesound — братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў.

У 2012 годзе гурт прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе "Еўрабачанне".

Цяпер жа братоў вінавацяць у тым, што яны "ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі".

Адзначаецца, што затрымлівалі музыкаў байцы САХР (спецыяльнага атрада хуткага рэагавання) у поўнай экіпіроўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі