Украіна пакуль не бачыць неабходнасці зачыняць паветраную прастору
Змена раскладу палётаў некаторымі авіякампаніямі не з'яўляецца рашэннем афіцыйнага Кіева / Reuters
Украіна пакуль не бачыць неабходнасці зачыняць паветраную прастору. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта краіны Міхаіл Падаляк.
Паводле яго слоў, змена раскладу палётаў некаторымі авіякампаніямі не з'яўляецца рашэннем афіцыйнага Кіева.
Пра тое, што самалёты могуць перастаць лятаць над Украінай ужо з 14 лютага, раней заявіў украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Адна з найбуйнейшых брытанскіх кампаній таксама папярэдзіла, што не будзе страхаваць грамадзянскія самалёты, якія знаходзяцца ў паветранай прасторы Украіны. Уласнікі самалётаў ужо пачалі забараняць палёты. Кампанія Sky Up была вымушана пасадзіць рэйс з Фуншала ў Кіеў у Кішанёве. З'явілася і забарона Air France.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.