Украіна часова прыпыніла імпарт электрычнасці з Беларусі
З 23 лютага Украіна прыпыніла імпарт электрычнасці з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Еўрапейскай сетцы сістэмных аператараў.
Раней было анансавана, што Украіна на тры дні (24-26 лютага) адключыцца ад адзінай энергасістэмы з Беларуссю і Расіяй, будзе працаваць у аўтаномным рэжыме. Гэтае запланаванае мерапрыемства праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да падключэння Украіны да еўрапейскай энергасістэмы. Яно запланавана на 2023 год, таму падобныя "эксперыменты" будуць працягвацца.
Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўкраінцаў заявіў, што стаіць мэта здабыцця эканамічнай незалежнасці, "асабліва ў энергетыцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.