Украіна разам з Іспаніяй і Партугаліяй падае заяўку на правядзенне ЧС па футболе

Заяўка ад трох краін / УЕФА
Заяўка ад трох краін / УЕФА

Украіна далучылася да заяўкі Іспаніі і Партугаліі на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2030 года, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Украінскую асацыяцыю футбола. Умовы ўкраінскага ўдзелу ў заяўцы будуць абмеркаваны і вызначаны пазней. Кіеў, Мадрыд і Лісабон ужо паведамілі пра сваё рашэнне УЕФА, і там яго ўхвалілі. Яны запэўнілі, што заяўка адпавядае ўсім крытэрам і дэдлайнам падачы ў ФІФА.

Напярэдадні брытанскае выданне The Times анансавала гэтую падзею. Адзначалася, што сумесную заяўку ўхваліла кіраўніцтва Украіны, Іспаніі і Партугаліі. Мяркуецца, што да 2030 года вайна скончыцца, а Украіна адбудуецца. Прапануецца правесці на ўкраінскіх стадыёнах матчы адной з групаў чэмпіянату свету.

Украіна, Іспанія і Партугалія маюць усе шансы, каб іх заяўка перамагла. Іх галоўныя канкурэнты — Саудаўская Аравія, Егіпет і Грэцыя, якія таксама рыхтуюць сумесную заяўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі