Украіна сёння прадаставіць ААН доказы датычнасці Расіі да збіцця Boeing-777
Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны ў Савеце бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Юрый Сяргееў.
Нагадаем, сёння ўвечары пройдзе экстраннае паседжанне Савета бяспекі ААН, прысвечанае сітуацыі ва Украіне. На першым плане будзе тэракт, у выніку якога над Данецкай вобласцю быў збіты пасажырскі самалёт кампаніі "Malaysia Airlines". Украінскі бок абяцае прадаставіць доказы датычнасці Расіі да катастрофы самалёта, у якой загінулі амаль 300 чалавек.
"Гэтае злачынства павінна быць цалкам расследавана", — цытуе словы Юрыя Сяргеева УНІАН.
Сёння прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што адказных за трагедыю з пасажырскім самалётам павінен судзіць Міжнародны трыбунал у Гаазе.
Фота — Reuters