Украінскія атакі ў тыле РФ аказваюць "значнае псіхалагічнае ўздзеянне" на Пуціна
Украінскія атакі ў тыле расійскіх войск аказваюць "значнае псіхалагічнае ўздзеянне" на кіраўніцтва Расіі. Пра гэта на закрытым брыфінгу Пентагона заявіў высокапастаўлены прадстаўнік заходняй разведкі. Паводле яго слоў, выбухі на аэрадроме каля Навафёдараўкі ў Крыме пакінулі РФ без паловы авіяцыі Чарнаморскага флоту (яны адбыліся 9 жніўня, Украіна афіцыйна не ўзяла адказнасць за аперацыю). І цяпер ідзе пошук вінаватых у гэтым фіяска.
Больш таго, у расійскіх Узброеных сіл заканчваюцца боепрыпасы (нават у самых "глыбокіх сховішчах"), а гэта "у выніку пачне зніжаць здольнасць Расіі пачынаць наступальныя дзеянні".
Баявыя дзеянні ва Украіне ў бліжэйшую зіму будуць залежаць ад таго, як пройдзе папаўненне запасаў і аднаўленне сіл бакоў. А пакуль сітуацыю на фронце на Захадзе характарызуюць як "момант амаль аператыўнага застою".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.