Улады Беларусі ўсімі сіламі спрабуюць прымусіць журналістаў замаўчаць — МЗС ФРГ

МЗС Германіі

МЗС Германіі / IMAGO/imagebroker

МЗС Германіі адрэагаваў на рашэнне беларускага МУС абвясціць беларускую службу Deutsche Welle (DW) "экстрэмісцкім фарміраваннем".

"Улады ў Мінску ўсімі сіламі спрабуюць запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і СМІ", — такі пост з'явіўся ў акаунце МЗС Германіі ў сацыяльнай сетцы Х. Гэты крок прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў нямецкім знешнепалітычным ведамстве назвалі "яшчэ адным кавалачкам мазаікі ў арсенале рэпрэсій". Але "праўду нельга забараніць", адзначылі ў нямецкім МЗС.

Напярэдадні прызнанне "DW Беларусь" "экстрэмісцкім фарміраваннем" асудзіў гендырэктар DW Петэр Лімбург, піша рэсурс "Позірк". Паводле яго слоў, "абвінавачанні беспадстаўныя і не адпавядаюць рэальнай працы нашай беларускай рэдакцыі". Лімбург лічыць, што гэтае рашэнне дэманструе страх Мінска перад свабоднымі журналістамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі