Улады не знайшлі ахвочых набыць кватэру Ціханоўскіх

У кватэры Ціханоўскіх / e-auction.by
У кватэры Ціханоўскіх / e-auction.by

У Беларусі не знайшлося ахвочых купіць кватэру ў Мінску, якая належыць сям'і Ціханоўскіх. З гэтай прычыны аўкцыён па яе продажы не адбыўся, паведамляе сайт "БелЮрЗабеспячэння".

Як распавядала Еўрарадыё, трохпакаёвую кватэру на праспекце Незалежнасці 137/2 выставілі на аўкцыён у лютым. Пачатковы кошт лота — 214 860 рублёў. Пры гэтым было пазначана, што ў кватэры зарэгістраваныя жыхары, у тым ліку непаўналетнія.

Каментуючы гэтае рашэнне ўладаў, Святлана Ціханоўская заявіла: "Ну, а рэжым ужо апусціўся да марадзёрства і бандытызму. Вось у што ператвараюцца палітыкі, якія страцілі легітымнасць: дзеля выжывання яны ідуць на ваенныя злачынствы, саджаюць нявінных людзей у турмы, адпраўляюць іх дзяцей у дзетдамы, крадуць маёмасць, грамяць дамы".

Аўкцыён мусіў адбыцца 6 сакавіка. Але цяпер паведамляецца, што яго адмянілі. 

Улады не знайшлі ахвочых набыць кватэру Ціханоўскіх

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі