Уладзімір Зяленскі юрыдычна замацаваў немагчымасць перамоваў з Пуціным

Уладзімір Зяленскі / @V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі / @V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім замацаваў немагчымасць перамоваў з Расіяй на чале з Уладзімірам Пуціным. Дакумент зацвярджае адпаведнае рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Пра гэта піша УНІАН.

У мінулую пятніцу, калі ў Маскве падпісвалі дакументы аб далучэнні акупаваных украінскіх тэрыторый да РФ, Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы "да дыялогу з Расіяй, але ўжо з іншым расійскім прэзідэнтам". У той дзень у Крамлі Пуцін заклікаў улады Украіны "неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні" і "вярнуцца за стол перамоваў". Але папярэдзіў, што статус анексаваных тэрыторыяў абмяркоўвацца не будзе — яны павінны застацца ў Расіі.

Тым часам ВСУ працягвае паспяховае контрнаступленне ў Херсонскай вобласці, а таксама вызваляе населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці.

Владимир Зеленский юридически закрепил невозможность переговоров с Путиным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі