Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё
Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Палітвязня філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму, паведамляюць праваабаронцы. Там ён будзе да разгляду апеляцыйнай скаргі.

Прысуд па справе Мацкевіча быў вынесены 23 чэрвеня. Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па трох артыкулах КК і асудзіў на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.  Мацкевіча абвінавачвалі ў "абразе Лукашэнкі", "арганізацыі і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (удзел у вулічнай акцыі пратэсту восенню 2020 года) і "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем" (так называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход"). Працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагадаем, за кратамі філосаф знаходзіцца ўжо амаль год. Але і праз год ён лічыць, што ў беларусаў ёсць магчымасці супраціўляцца нават ва ўмовах цяперашніх рэпрэсій. "Не рабіце таго, што чакае і патрабуе ад вас рэжым. Не хадзіце на яго святы, не чытайце яго газет, не глядзіце тэлевізар, не аддавайце дзяцей у БРСМ, і шмат чаго яшчэ можна проста не рабіць, не ўдзельнічаць... Давайце пачнем з гэтага няўдзелу ў зле і злачынствах", — прапаноўваў ён у нядаўнім лісце з-за кратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі