Уначы ў сераду ў Беларусі будзе да -17, прагназуецца невялікі снег
У нашай краіне пахаладае
У сераду, 6 снежня, у Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца невялікі снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёдзіцу.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да -11 градусаў (пры праясненнях — да -17, у Мінску — ад -9 да -11), у дзённыя гадзіны — ад -1 на Брэстчыне да -10 на паўночным усходзе (у сталіцы — 6-8 марозу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.