Унаі Эмеры зацверджаны галоўным трэнерам "Арсенала"

Унаі Эмеры зацверджаны галоўным трэнерам "Арсенала"

Унаі Эмеры зацверджаны галоўным трэнерам лонданскага "Арсенала". Адбылося гэта раніцай 23 траўня, інфармуе брытанскае выданне "The Guardian".

46-гадовы іспанскі спецыяліст зменіць на пасадзе галоўнага трэнера 68-гадовага Арсена Венгера, які працаваў з камандай з 1996 года. Эмеры ў мінулым іспанскі футбаліст, але не гуляў за суперклубы. Трэнерскую кар'еру пачаў пасля цяжкай траўмы ў 2004-м. Пасля працы з "Валенсіяй", у 2012 годзе трэніраваў маскоўскі "Спартак". Пасля былі "Севілья" і ПСЖ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі