Уплаў з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 11 мігрантаў

Польская памежная служба / twitter.com/Straz_Graniczna
Польская памежная служба / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі спрабавалі прабрацца 98 мігрантаў. Сярод іх былі грамадзяне Індыі і Пакістана. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Частка нелегалаў дабіралася ў Польшчу ўплаў. 11 чалавек затрымалі пасля пераплыцця ракі Свіслач на беларуска-польскай мяжы. Польскія памежнікі таксама расказалі, што за дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрыманыя некалькі грамадзян Украіны і грамадзянін Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі