Упраўленне К: для Беларусі актуальныя кардынг, вішынг і фішынг

Упраўленне К: для Беларусі актуальныя кардынг, вішынг і фішынг

Беларусы дагэтуль не разумеюць важнасць інфармацыйнай бяспекі, лічаць ва ўпраўленні па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС.

"Здзіўляе даверлівасць беларусаў і іх перакананасць у тым, што кіберпагрозы абыдуць іх бокам", — канстатаваў на прэс-канферэнцыі 23 красавіка начальнік упраўлення Вадзім Усціновіч.

У нашай краіне, па яго словах, актуальныя такія злачынствы, як кардынг, вішынг і фішынг.

"Апошнія тэндэнцыі гэтага і мінулага года палягаюць у тым, што трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак абсалютна не задумваюцца, калі ім тэлефануюць і на тым канцы провада просяць агучыць змест смс-паведамлення. Гэта стварае негатыўныя перадумовы, мы з гэтым стараемся змагацца", — патлумачыў эксперт.

На думку Усціновіча, у прыватных і дзяржаўных арганізацыях мала ўвагі надаюць інфармацыйнай бяспецы.

"Што можна казаць аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, калі бухгалтар пакідае ў сваім працоўным камп'ютары ў актыўным рэжыме ключ з электроннымі паролямі і подпісамі? Калі ўся ўваходная электронная карэспандэнцыя падлягае прачытанню? Калі не ўсталяваныя антывірусныя праграмы? Гэта ўсё наўпрост адбіваецца на стане злачыннасці", — заявіў Усціновіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі