Увечары 14 жніўня ў Мінску зачынілі выхад з метро на плошчу Незалежнасці

Увечары 14 жніўня ў Мінску зачынілі выхад з метро на плошчу Незалежнасці

Увечары 14 жніўня ў Мінску зачынілі выхад са станцыі метро на плошчу Незалежнасці. 

Як паведамляецца на сайце метрапалітэна, гэта было зроблена ў 20:30 для бяспекі пасажыраў. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

На плошчы Незалежнасці ўжо не калькі гадзінаў працягваецца шматтысячная акцыя. Яе ўдзельнікі выступаюць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту, а таксама салідарызуюцца з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі