Ва Украіне пратэстоўцы захопліваюць будынкі абладміністрацый (карта)

Закарпацкую аблдзяржадміністрацыю ў горадзе Ужгарад пікетуюць каля тысячы чалавек, передает ua-reporter.

У Чарнаўцах мітынгоўцы ўварваліся на першы паверх Чарнавіцкай аблдзяржадміністрацыі, прадстаўники адукацыйнага абласнога Народнага савету з пратэстантамі вырашылі апламбіраваць кабінеты адміністрацыі, каб пазбегнуць марадзёрства, паведамляе bukinfo.

У Сумах пратэстоўцы ўварваліся ў будынак абласной адміністрацыі, каля чаркаскай адміністрацыі знаходзіцца прыблізна 500 людзей. Цэнтральныя дзверы былі зачыненыя. Журналісты і дэпутаты спрабавалі трапіць праз бакавыя дзверы, але і туды нікога не пускаюць.

Мітынгоўцы ў Чаркасах праніклі ў будынак абласной адміністрацыі. Разбіўшы некалькі шыбаў, актывісты залезлі ў памяшканне з боку абласнога савета. Пазней міліцыя выціснула пратэстоўцаў з памяшкання дзяржадміністрацыі і затрымала 58 чалавек.

Мітынгоўцы прарваліся да Івана-Франкоўскай абладміністрацыі. Яны пайшлі на пяты паверх да кабінета кіраўніка вобласці Васіля Чудава. Але чыноўніка на месцы не было, паведамляе tsn.ua.

У Жытоміры сёння таксама адбыўся штурм абласной дзяржадміністрацыі. Падобны ж штурм ў Роўна адбыўся пасля Народнага веча. Пратэстоўцы, каб патрапіць у будынак, выбілі дзверы. Кіраўніцтва Ровенскай вобласці падало ў адстаўку.

У Хмяльніцкім пратэстоўцы таксама захапілі будынак абласной дзяржадміністрацыі. Яны забарыкадавалі ўезд на тэрыторыю. У цэнтры горада абвешчаная бестэрміновая акцыя.

А вось у Палтаве штурм атрымаўся няўдалы. Людзей спыніў мясцовы начальнік міліцыі, які зняў шапку, каб ушанаваць хвілінай маўчання памяць загінулых у Кіеве, а пасля заспяваў з прысутнымі гімн Украіны. У выніку, натоўп ад сваіх планаў адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі