Ва Украіне заблакуюць “Вконтакте” і “Аднакласнікі”: Як гэта будзе працаваць
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісвае указ, датычны новых санкцый. Па гэтым указе нечакана ў краіне мусяць быць заблакаваныя сацыяльныя сеткі “Вконтакте”, “Аднакласнікі” а таксама сервісы Яндэкса і mail.ru
Таксама будуць заблакаваныя сайты антывірусаў “Лабараторыя Касперскага” і DrWeb. Разбіраемся, як гэта будзе працаваць і каго закране.
Навошта гэта робіцца
Указ ― гэта працяг санкцый у дачыненні да Расіі, а таксама такі крок накіраваны на бяспеку украінцаў. Раней украінскія палітыкі заклікалі адмовіцца ад карыстання расійскімі сацыяльнымі сеткамі сваіх вайскоўцаў.
“Гэта пазіцыя прэзідэнта Украины, як адказ на расійскую агрэсію. Але тут варта звяртаць увагу на грамадства. Адна яго частка выступае за такія забароны, бо на Данбасе гінуць украінцы і ёсць сур'ёзныя аргументы, чаму трэба абмяжоўваць доступ. ФСБ мае доступ да сацсетак, а гэта бяспека грамадзян. Але такія захады таксама і псуюць імідж краіны”, ― тлумачыць матыў такога закона кіраўнік праграм новых медыя “Інтерньюз-Україна” Віталь Мароз.
Каго гэта закране
“Вконтакте” ― сацсетка нумар адзін ва Украіне, яе аудыторыя ― 28 мильёнаў карыстальнікаў. На другім месцы па папулярнасці ― “Аднакласнікі”, гэта больш за 9 мільёнаў карыстальнікаў. Такая блакіроўка ускосна закране і беларусаў, бо многія з іх маюць камунікацыю са сваякамі і сябрамі праз “Аднакласнікі”.
“Большая частка украінскіх карыстальнікаў “Вконтакте” у асноўным слухае музыку. Не думаю, што яны будуць выходзіць з пратэстамі. Для іх гэта будзе балюча, але змогуць знайсці альтэрнатывы. Так моладзь даведаецца, што ў краіне ёсць палітыка”, ― падсумоўвае Віталь Мароз.
Як гэта будзе працаваць
Ва Украіне адназнача заблакаваць нейкія сайты досыць складана. Па законе, які падпісаў Пятро Парашэнка, гэтай блакіроўкай зоймуцца правайдары. Але праблема і ў тым, што гэта каштуе грошай. А выдаткі мусяць пакрываць самі правайдары.
“Цяпер выдадзены толькі ўказ. Няма дакладных тэрмінаў, калі гэта запрацуе. Вялікае пытанне: як выканаць блакіроўку сайтаў. У нас вельмі шмат правайдараў, якія працуюць праз розныя краіны. У нас цяжка нешта блакаваць. Спробы цэнтралізавана нешта блакаваць амаль не працавалі. Таму чакаць поўнай блакіроўкі пакуль не варта. Увесь кошт кладецца на правайдараў, а для гэтага патрэбрэныя рэсурсы”, ― дадае Віталь Мароз.
Адзіная часткова дзяржаўная структура “Укртэлеком” пакрывае невялікі адсотак карыстальнікаў. Дагэтуль ва Украіне нічога не блакавалаі. Адзін з найбуйнейшых правайдараў “Трыалан” ужо адрэагаваў на новы указ, перадае Уніан. Яго кіраўнік Уладзімір Сідарэнка заявіў, што даў заданне інжынерам парверыць, наколькі такая блакіроўка наогул магчымая.