Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы
Былі пашкоджаныя два паромы
Ва ўкраінскім Генштабе пацвердзілі паражэнне паромнай пераправы ў Керчы ў акупаваным Крыме. Начныя ўдары былі нанесены ракетамі ATACMS. Істотныя пашкоджанні атрымалі два паромы, якія ажыццяўлялі чыгуначныя і аўтамабільныя перавозкі. Адзін з іх сеў на мель, і заблакаваў функцыянаванне ўсёй Керчанскай пераправы.
Згаданая пераправа актыўна выкарыстоўвалася расіянамі для забеспячэння сваёй групоўкі войскаў у Крыме. А цяпер ваенная лагістыка акупантаў на паўвостраве "істотна падарваная".
У Генштабе Узброеных сіл Украіны адзначыць, што пераправу "прыкрывалі "сучасныя" расійскія сродкі СПА — "Панцыр", "Тор", "Трыумф". Аднак, "ракеты, якія стаяць на ўзбраенні з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, паспяхова пераадолелі "найноўшы" супрацьпаветраны шчыт захопнікаў".
Расійскае Мінабароны традыцыйна рапартавала, што над акваторыяй Азоўскага мора мінулай ноччу былі знішчаныя 8 ракет ATACMS. Высвятляецца, што гэта не так.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.