Ва Украіну з Беларусі везлі кантрабандныя цыгарэты, схаваныя пад бульбай

Ва Украіну з Беларусі везлі кантрабандныя цыгарэты, схаваныя пад бульбай

Ва Украіну з Беларусі везлі кантрабандныя цыгарэты, схаваныя пад бульбай. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Верхні Церабежаў". Беларускія мытнікі правяралі грузавікі Scania і Volvo, якія выязджалі ва Украіну. Пад бульбай яны заўважылі кардонныя скрынкі з цыгарэтамі. Агулам іх адтуль выцягнулі 450. У іх знаходзілася 224 тысячы пачкаў цыгарэт на 221 тысячу рублёў. Грузавікі агулам ацанілі на 65 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Праводзіцца праверка. І груз, і грузавікі ў кіроўцаў забралі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі