Ва ўсіх буйных раённых цэнтрах збіраюцца адкрыць аддзяленні хіміятэрапіі

Ва ўсіх буйных раённых цэнтрах збіраюцца адкрыць аддзяленні хіміятэрапіі

Ва ўсіх буйных раённых цэнтрах Беларусі, у якіх няма анкалагічных дыспансэраў, збіраюцца адкрыць аддзяленні хіміятэрапіі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Паводле яго слоў, для гэтага будуць рабіцца "сур'ёзныя высілкі".

Піневіч адзначыў, што міжраённыя анкалагічныя дыспансэры арыентуюць на выяўленне раку на ранняй стадыі. Яны будуць выконваць функцыі рэсурсных цэнтраў па скрынінгу. З гэтай мэтай плануецца ўводзіць дадатковыя стаўкі спецыялістаў.

У Беларусі ад стандартных схемаў пераходзяць да персаніфіцыраванага лячэння, якое падыходзіць кожнаму асобнаму чалавеку, пераказвае словы першага намесніка міністра аховы здароўя БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі