Ва ўсіх школах Мінска ўсталююць турнікеты і дадатковыя камеры відэаназірання
Ва ўсіх школах Мінска прымаюцца меры па ўзмацненні бяспекі дзяцей. Да 1 верасня там усталююць турнікеты і па 2 дадатковыя камеры відэаназірання, якія здольныя распазнаваць твары і счытваць эмоцыі. Інфармацыя з іх будзе трапляць у базу даных МУС, паведамляе minsknews.by.
У планах — дзяжурства ў дзённы час у навучальных установах супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.