Ва Уздзенскім раёне загінула дзіця — наехаў дзядуля на мікрааўтобусе
На месцы трагічнага здарэння
Ва Уздзенскім раёне 74-гадовы мужчына на мікрааўтобусе наехаў на аднагадовую ўнучку. Дзяўчынка памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, пенсіянер выязджаў заднім ходам на сваім аўто з дваровай тэрыторыі. Ён не заўважыў сваю ўнучку, якая гуляла на вуліцы каля дома.
Адзначаецца, што кіроўца быў цвярозым. За "парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартнага сродку, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" супраць яго распачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.