Вакалістка праекта "Мигающий Жёлтый" занялася сольнай творчасцю (слухаць)

Вакалістка праекта "Мигающий Жёлтый" Юлка Каціч вырашыла заняцца сольнай творчасцю, пакуль музыкі яе гурта "зарабляюць грошы па месцы асноўнай працы". Песні новага праекта будуць прадстаўленыя ў простай фартэпіяннай аранжыроўцы. "Гэта будзе голая музыка — без упрыгожанняў і ускладненняў, як ёсць... Настрой, эмоцыя і абавязкова сэнс", — распавядае Юлка.

Па словах музыкі, тэксты для песень яна будзе выкарыстоўваць як свае, так і іншых паэтаў. Таксама ў планах ёсць і беларускамоўныя тэксты, але падрабязнасцяў Юлка пакуль не раскрывае, каб не сурочыць.

Першы трэк праекта пад назвай "Venus de Milo and a Piano Teacher" — на англійскай мове. Аўтар тэксту — Дзяніс Трусаў, музыка Юлкі Каціч. Партыю фартэпіяна выконвае Надзея Іванова.

У далейшых планах праекта —прадстаўляць публіцы адну песню за адной і ладзіць жывыя выступы.

Фота: Святлана Варашылава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі