Валерыя Фралова вылучаюць кандыдатам у прэзідэнты

З прапановай падтрымаць намер Валерыя Фралова прыняць удзел у будучай выбарчай кампаніі выступіў грамадскі актывіст, былы дэпутат жодзінскага гарсавета Аляксандр Валчанін. Падтрымаў ініцыятыву вылучэння гэтага кандыдаты ў прэзідэнты і  старшыня аргкамітэту па стварэнні руху ветэранаў “Абаронцы Айчыны” Аляксандр Камароўскі, перадае БелаПАН.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Фралоў заявіў сёлета ў чэрвені, што вырашыў ісці на прэзідэнцкія выбары.

“Адзін кандыдат — не панацэя. Дай бог, каб такое здарылася, але я ў гэта слаба веру”, — сказаў ён.

На думку палітыка, лепей за ўсё вылучыць некалькіх кандыдатаў, а перад выбарамі, паглядзеўшы на рэйтынгі, зняцца на карысць чалавека з найвышэйшым рэйтынгам, які і стане адзіным кандыдатам.

Генерал Валерый Фралоў, які з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вылучаўся ў прэзідэнты ў 2005 годзе, але не змог тады сабраць патрэбную колькасць подпісаў для рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі