Венядзіктаў: мігранты — страшная помста беларускіх уладаў за санкцыі

Аляксей Венядзіктаў / RBC
Аляксей Венядзіктаў / RBC

Галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў назваў наплыў незадакументаваных мігрантаў у Літве "ответкой" і "страшнай помстай" Беларусі на санкцыі Еўрасаюза.

"Існуе пагадненне паміж краінамі — яно называецца пагадненне аб рэадмісіі. То бок, калі людзі незаконна пранікаюць на вашу тэрыторыю, краіна, з тэрыторыі якой людзі пранікаюць, павінная прыняць іх назад. І ў Беларусі такое пагадненне аб рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам. Зразумела, што праз тэрыторыю Расіі і праз тэрыторыю Беларусі людзі з Сярэдняй Азіі, з Афганістана, з Індыі спрабуюць пранікнуць у Еўропу. Таму было зробленае пагадненне аб рэадмісіі. І ў мінулым годзе да ўвядзення санкцый было выправаджана тыпу 80 чалавек. Сёння за паўгода 800 ужо прайшло. Гэта значыць, Беларусь прапускае спецыяльна", — упэўнены Венедыктаў.

Журналіст нагадаў, што ўлады Беларусі дэнансуюць пагадненне аб рэадмісіі і не будуць прымаць тых, хто трапіў праз яе тэрыторыю ў Еўрасаюз. Таму Еўрасаюз вырашыў падтрымаць Літву і Латвію, накіраваўшы на мяжу з Беларуссю дадатковыя міжнародныя сілы. 

За апошнія суткі нелегальна перайшлі мяжу Беларусі з Літвой 134 чалавекі. Усяго за першыя паўгода — 1232 чалавекі. Для бяспекі насельніцтва прыцягнутыя ўсе падраздзяленні МУС, а таксама вайскоўцы-добраахвотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі