Верагодна, затрыманыя Зміцер Колас і Лявон Баршчэўскі
Зміцер Колас і Лявон Баршчэўскі
Верагодна, у пятніцу, 17 лістапада, былі затрыманыя выдавец Зміцер Колас і перакладчык, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Лявон Баршчэўскі. Сувязі з імі няма ўжо суткі. Пра гэта паведамляе "Вясна".
Інфармацыя пакуль што непацверджаная.
Зміцер Колас затрымліваўся супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка — ён выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту. Лявона Баршчэўскага апошнім часам не затрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.