Віцэ-прэм'ер заклікае беларусаў не рабіць "твар страшней за смерць"

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік заклікаў беларусаў не рабіць "твар страшней за смерць" падчас чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску.

"У нас менталітэт такі, калі робяць твар страшней за смерць. Што варта адзін аднаму пасміхнуцца? Але ў нас, калі ты пасміхнуўся, узнікаюць зусім іншыя асацыяцыі", — перадае interfax.by словы чыноўніка. Якія менавіта гэта асацыяцыі, чыноўнік не ўдакладніў.



Акрамя таго, Тозiк адзначыў праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца хакейныя заўзятары ў побыце падчас чэмпіянату. Напрыклад, малую колькасць аўтапарковак.



Абурыла віцэ-прэм'ера і тое, што музеі рана заканчваюць працу: "Што гэта такое, калі музей працуе з 9 да 18? Мне што, з працы ў тры сыходзіць, каб трапіць туды? За тыдзень да пачатку чэмпіянату свету і яшчэ тыдзень пасля яго завяршэння яны павінны працаваць кругласутачна!" Ён прапанаваў, каб падчас турніру пастаянна дзейнічала акцыя "Ноч музеяў", перамяшчаючыся з аднаго музея ў другі.



Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пройдзе з 9 па 25 траўня ў "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне".



Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі