Відэа, як тэлевядучы ў хірургічнай масцы браў інтэрв'ю ў Клінтан

Відэа, як тэлевядучы ў хірургічнай масцы браў інтэрв'ю ў Клінтан

Джымі Фэлан, вядучы адной з праграм на амерыканскім тэлеканале NBC, у хірургічнай масцы браў інтэрв'ю ў Хілары Клінтан, кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі. Клінтан зрабіла выгляд, што ёй гэты жарт спадабаўся. А Фэлан "прадэзінфікаваў" сваю руку пасля дотыку з яе рукой.

Як вядома, 68-гадовай Хілары Клінтан нядаўна стала кепска падчас публічнага мерапрыемства. Было заяўлена, што ў яе пнеўманія. Пачаліся нават размовы, што Дэмакратычная партыя можа замяніць Клінтан у прэзідэнцкай гонцы.

Напярэдадні Фэлан ускалмаціў прычоску Дональда Трампа, кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі