Віктар Бабарыка напісаў навагодні зварот да беларусаў

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

Віктар Бабарыка напісаў навагодні зварот да беларусаў. Яго апублікавалі ў Telegram-канале палітыка:

— Мне вельмі хацелася, каб прыйшлі нарэшце ў нашу краіну, у нашы сем'і і нашы душы часы, калі ты б чуў у навагодніх віншаваннях фразы тыпу: адыходзячы год быў выдатны, але новы будзе яшчэ лепш. Бо мы гэтага вартыя! Мы паводзілі сябе вельмі добра ў адыходзячым годзе, і Дзед Мароз заахвочвае наш рух да добрага і светлага. Цуд прыходзіць да цудоўных людзей. А такіх сярод беларусаў — большасць!

Шчасця, дабра і веры ў сябе!

Экс-банкір Віктар Бабарыка вясной 2020 года сышоў з пасады кіраўніка "Белгазпрамбанка", каб узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Ён здолеў сабраць вялікую колькасць подпісаў у сваю падтрымку, але быў арыштаваны. Кандыдатам у прэзыдэнты яго так і не зарэгістравалі. Бабарыку абвінавацілі ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і ў атрыманні хабару. Ён віны не прызнаў, назваў сваю справу палітычна матываванай. У пачатку ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі прыгаварыў экс-банкіра да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакаранне Бабарыка адбывае ў Наваполацкай калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі