Віктар Цярэшчанка заяўляе, што мае доказы свайго атручэння

Віктар Цярэшчанка заяўляе, што мае доказы свайго атручэння

Палітык Віктар Цярэшчанка, не зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты, заяўляе, што яго спрабавалі атруціць і ён нібыта мае доказы гэтага.

Нагадаем, што 28 жніўня Цярэшчанку стала кепска пасля выпітай шклянкі маркоўнага фрэшу ў мінскай кавярні "Грунвальд". Цярэшчанка кажа, што лекары гарадской клінікі №3 насуперак яго просьбам не сталі яму прамываць страўнік і браць на аналіз змесціва страўніка і аналіз крыві з вены, каб вызначыць, што трапіла ў яго арганізм. Аднак медыкі правялі толькі агульны аналіз крыві, ўзятай з пальца.

Лекары, па словах Цярэшчанкі, казалі, што ў яго была вострая алергічная рэакцыя, і шэсць дзён яго лекавалі ад алергіі. Пасля выпіскі пацярпеламу прызначылі стацыянарнае назіранне ў 4-й паліклініцы ў мікрараёне Вяснянка.

Цярэшчанка пайшоў праходзіць ананімнае абследаванне ў адной з дзяржаўных клінік і ў прыватным медцэнтры. Па яго словах, абследаванні паказалі павелічэнне ўнутраных органаў, а таксама, што ў яго абпаленыя і запаленыя стрававод, страўнік і ўчастак дванаццаціперснай кішкі. Замежныя лекары выявілі ў дадатак парушэнне кровазвароту мозгу, гіперфункцыі нырак, запаленне стрававода, страўніка, дванаццаціперснай кішкі. У медычных высновах, кажа палітык, гаворыцца, што на яго арганізм уздзейнічалі хімічныя прэпараты. Палітык мяркуе бліжэйшым часам лячыцца за мяжой, а потым будзе дамагацца разгляду ў гэтай справе, перадае БелаПАН.

Цярэшчанка і яго каманда перакананыя, што за атручваннем стаяць спецслужбы. Сябра яго ініцыятыўнай групы Сяргей Скрабец распавёў, што даверанымі асобамі Цярэшчанкі значыліся былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў і былы начальнік міліцэйскага спецназу Уладзімір Барадач, якія зараз маюць палітычны прытулак на Захадзе. Іх, нібыта, і спалохаліся беларускія спецслужбы.

Фота: nn.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі