Віталя Рымашэўскага і Вольгу Кавалькову выключылі з БХД
Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова
У Варшаве ў гэтыя выходныя адбыўся з'езд партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя. Упершыню ён прайшоў за мяжой.
Быў прыняты шэраг рашэнняў. У прыватнасці, з партыі выключылі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага і Вольгу Кавалькову, а таксама былога адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага і былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.
Сустаршынства ў партыі вырашылі захаваць. Сустаршынямі зацверджаныя Павел Севярынец і Георгій Дзмітрук. Пры гэтым Севярынец, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні за сваю палітычную пазіцыю, прызнаны лідарам партыі.
Удзельнікі з'езду таксама выказаліся за еўраінтэграцыю Беларусі ў ЕС і NATO, былі прынятыя пастановы аб прызнанні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі і аб адборы кандыдатаў на будучыя выбары ў Каардынацыйную раду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.