Візавыя цэнтры Польшчы тэлефануюць беларусам, якія маюць запіс

З тых, хто не адказаў на тэлефанаванні, разварочвалі толькі некаторых

З тых, хто не адказаў на тэлефанаванні, разварочвалі толькі некаторых / pixabay.com

Візавыя цэнтры Польшчы пачалі змагацца з агенцтвамі, якія за грошы дапамагаюць запісацца на падачу дакументаў. Яны тэлефануюць беларусам, якія маюць запіс (згадваюцца візавыя цэнтры Мінска, Магілёва і Гомеля), і пытаюцца, ці не праз іх запісаўся чалавек. Калі не самастойна, запіс анулююць, піша "Зеркало".

Падчас тэлефанавання на пошту дасылаюць код пацвярджэння, які трэба агучыць. І калі няма доступу да пошты, з якой рэгістраваліся (ці рэгістравалі), то запіс таксама могуць ануляваць. З тых, хто не адказаў на тэлефанаванні, у візавым цэнтры разварочвалі толькі некаторых. 

Падобныя праверкі адбываюцца ўпершыню.

Самастойна запісацца на падачу ў польскія візавыя цэнтры цяпер амаль немагчыма. Месцаў выдзяляюць вельмі мала, і тыя расхопліваюць агенцтвы, для якіх продаж тэрмінаў — частка бізнесу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі