ВУП Беларусі працягвае падзенне: за сем месяцаў на 5,2%
ВУП Беларусі працягвае падзенне: за сем месяцаў на 5,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У бягучых цэнах ён склаў 104,6 млрд рублёў. У Мінэканомікі спадзяваліся, што ВУП у студзені-ліпені 2022-га скароціцца на 5%. Атрымалася крыху больш. Прычынай найперш называецца перабудова ва ўмовах санкцый экспартных паставак, а таксама зрушэнне тэрмінаў уборкі ўраджаю на 8-9 дзён.
Па выніках шасці месяцаў былі 4,2%. Нядаўна Еўразійскі банк развіцця звяртаў увагу на тое, што калі эканомікі РБ і РФ у першым паўгоддзі падалі, дык эканомікі тых жа Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана прырасталі.
Намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Ярашэвіч кажа, што змена тэндэнцыі па ВУП чакаецца ў жніўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.