У Расіі і Беларусі ВУП падае, у іншых краінах-удзельніцах ЕАБР — расце

ВУП Беларусі за паўгода ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га ўпаў на 4,2% / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ВУП Беларусі за паўгода ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га ўпаў на 4,2% / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Эканомікі Расіі і Беларусі ў першай палове года падалі. ВУП Расіі скараціўся на паўпрацэнта, Беларусі — на 4,2% год да года. Пры гэтым эканомікі іншых краін-удзельніц Еўразійскага банка развіцця прырасталі. ВУП Арменіі павялічыўся на 11,8%, Казахстана — на 3,4%, Кыргызстана — на 6,3% і Таджыкістана — на 7,4%. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы ЕАБР. 

"У цэлым ВУП рэгіёна аперацый ЕАБР па выніках першай паловы 2022 захаваўся на ўзроўні аналагічнага перыяду папярэдняга года", адзначаюць у банку. А па выніках года ў большасці краінаў, лічаць аналітыкі, паказчыкі эканамічнага росту могуць выявіцца нават лепшымі за прагнозы. "Гэтаму, у прыватнасці, спрыяе досыць высокая хуткасць адаптацыі да ўведзеных абмежаванняў і адкладзены характар санкцый у нафтаздабычы", тлумачаць яны.

Але ёсць і небяспекі. У прыватнасці, на эканомікі краінаў-удзельніц ЕАБР можа паўплываць пагаршэнне знешняй кан'юнктуры. Аналітыкі банка чакаюць рэцэсіі ў еўразоне і ЗША. Яна будзе невялікай, але можа "негатыўна адбіцца на попыце ў сусветнай эканоміцы на экспартныя тавары краін рэгіёна".

Экспертаў таксама ўразілі сумы грашовых пераводаў фізічных асобаў у другім квартале 2022 года. "Так, у Арменіі другі месяц запар абнаўляецца абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю назіранняў — у чэрвені з Расіі паступіла 452 млн дол., а ў траўні — 266 млн дол., у той час як у 2021 годзе сярэднямесячны аб'ём складаў 72 млн дол.", адзначылі эксперты. На іх думку, гэты феномен тлумачацца ўмацаваннем рубля да долара і перамяшчэннем большай колькасці людзей паміж краінамі рэгіёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі