Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую федэрацыю кёрлінга па пазове Мінюста

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую федэрацыю кёрлінга па пазове Мінюста

Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў Беларускую федэрацыю керлінга. Цяпер алімпійскі від спорту ў Беларусі існуе толькі як аматарскі.

Паведамляецца, што федэрацыю кёрлінга рэпрэсавалі за тое, што некалькі ўдзельнікаў нацыянальнай зборнай падпісалі ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары. 

Паўплывала на гэта і здарэнне з капітанам мікст-зборнай Дзмітрыем Барканам. У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года амапаўцы груба затрымалі спартоўца ў Мінску. Яго выцягнулі з уласнай машыны разам з жонкай і двума сябрамі. Пасля РУУС Баркана адправілі ў жодзінскую турму, дзе ён двое сутак сядзеў у перапоўненай камеры. Потым яго выпусцілі падчас тагачасных масавых вызваленняў. Пасля гэтага Баркан і яшчэ сем гульцоў і трэнераў узроўню зборных падпісалі ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.

На пачатку кастрычніка 2020-га мужчынская каманда сфатаграфавалася ў майках у падтрымку баскетбалісткі Алены Леўчанкі, якая на той час адбывала адміністрацыйны арышт на Акрэсціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі