Вяртанне Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў — чым яно адметнае?
Выдатны падарунак для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, падрыхтаваў гісторык Алесь Краўцэвіч — кнігу “Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345–1377)”. У расказе з серыі “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх” апавядаецца пра больш чым трыццацігадовае супольнае кіраванне ў Літве Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Гэта гісторыя вялікага сяброўства і братэрскай вернасці вялікіх мужоў стану, збіральнікаў беларускіх земляў у літаратурнай апрацоўцы, але на падставе гістарычных крыніц.
Чым адметная гісторыя Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў? Што новага і дагэтуль невядомага шырокаму колу беларусаў адшукаў гісторык Краўцэвіч? Як зрабіць гісторыю Айчыны цікавай масаваму чытачу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, аўтар кнігі “Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут — гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345–1377)” Алесь Краўцэвіч.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!