Вязень жодзінскага СІЗА: першыя тры-чатыры дні ў камеры не адчынялі фортку

Вязень жодзінскага СІЗА: першыя тры-чатыры дні ў камеры не адчынялі фортку

З Жодзінскага СІЗА выйшаў на волю паэт Юлій Ільюшчанка. Яго разам з жонкай Анісіяй Казлюк і швейцарскай журналісткай Люцыяй Чыркі затрымалі 31 студзеня ў цэнтры Мінска, калі яны ішлі ў кавярню. Журналістку пасля ўмяшання амбасады вызвалілі праз некалькі гадзін, а беларусаў адправілі на суткі. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы.

Пасля выхаду Ільюшчанка напісаў, у якіх умовах сядзяць адміністрацыйныя вязні ў Жодзіне. 

У самога хлопцы выявілі COVID-19. "А значыць, ён ва ўсіх, хто са мной сядзеў на Жодзіне", — піша ён. Па словах Ільюшчанкі міліцыянты ігнаруюць захворванне, чым спрыяюць далейшаму заражэнню. "Я рэальна быў самы цяжкі ў камеры па праходжанні хваробы, але дзякуй усім хлопцам, якія мяне трывалі", дадае ён.

Па словах Ільюшчанкі, першыя тры-чатыры дні ў камеры проста не адчынялі фортку, таму не было чым дыхаць. 

"На выхадзе з Жодзіна начальнік не выдаў пастанову, у Кастрычніцкім судзе не выдалі ніякай пастановы, у РАУС не вярнулі, зразумела, тэлефон і так па крузе", — пералічвае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі