Выбаршчык з Тэхаса заклікаў не галасаваць за Трампа. Што гэта можа змяніць
Што гэта за выбаршчыкі ўвогуле?
А яны могуць галасаваць не за таго кандыдата?
А колькі галасоў выбаршчыкаў патрэбна, каб перамога дасталася Клінтан?
А было такое, каб галасавалі інакш?
У некалькіх штатах пачалі пералік галасоў, ці можа гэта змяніць вынікі выбараў?
Гэта Клінтан ініцыявала пералік?
Ці праўда, што па колькасці галасоў ад насельніцтва ЗША Клінтан моцна апярэдзіла Трампа?
Што здарылася?
Выбаршчык з Тэхаса Крыстафер Супрун сказаў, што не будзе галасаваць на абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 19 снежня на фармальнай працэдуры выбараў. Ён заклікаў астатніх выбаршчыкаў зрабіць тое самае і не галасаваць за Трампа. Супрун прапануе аддаць галасы не Хілары Клінтан, а губернатару штата Агаё Джону Кейсіку.
Што гэта за выбаршчыкі ўвогуле?
У ЗША спачатку ідзе усеагульнае галасаванне. Потым галасы людзей падлічваюцца ў кожным штаце асобна і перамагае той кандыдат, за каго аддала свае галасы большасць жыхароў штата. Кожны штат мае калегію выбаршчыкаў — гэта некалькі чалавек, іх колькасць у кожным штаце розная. Выбаршчыкі ўсіх штатаў збіраюцца на галасаванне 19 снежня і аддаюць свае галасы за кандыдата, за якога прагаласаваў іх штат.
А яны могуць галасаваць не за таго кандыдата?
У кожным штаце заканадаўства адрозніваецца. У некаторых штатах ёсць абавязак галасаваць так, як вырашылі жыхары. У 24-х штатах галасаванне за іншага кандыдата ці адмова ад галасавання з’яўляецца парушэннем і караецца па законе. Людзей, якія не прагаласавалі за кандыдата ад свайго штата ці не галасавалі ўвогуле, называюць вераломнымі выбаршчыкамі.
А колькі галасоў выбаршчыкаў патрэбна, каб перамога дасталася Клінтан?
Каб Клінтан перамагла, ёй трэба набраць мінімум 270 галасоў выбаршчыкаў. Цяпер яна мае 232 галасы, а Трамп — 306. Каб перамагчы, Клінтан патрэбна 38 галасоў выбаршчыкаў. Гэта значыць, што 38 чалавек павінны не проста адмовіцца ад Трампа, а аддаць голас Клінтан. Супрун прапануе аддаць голас Кейсіку. Таму ў гэтым выпадку толькі калі 75 выбаршчыкаў адмовяцца да Трампа, у Клінтан будзе большасць. Такое малаверагодна, бо звычайна большасць выбаршчыкаў галасуе, як павінны.
А было такое, каб галасавалі інакш?
Так, было. Напрыклад, 71 выбаршчык не выканаў свае абавязкі з-за смерці кандыдата у 1872 годзе, апошні раз такое было ў 2004-м годзе, калі адзін выбаршчык прагаласаваў за Джона Эдвардса замест Джона Керы, у 2000-м годзе адзін выбаршчык не галасаваў. Апошні раз больш за аднаго вераломнага выбаршчыка было ў 1912 годзе — 8 чалавек (4 ад Юты і 4 ад Вермонта). Усяго з 1796 года 184 выбаршчыкі не галасавалі альбо аддалі свой голас за іншага кандыдата.
Апошні раз галасы вераломных выбаршчыкаў маглі паўплываць на вынікі выбараў у 1836-м годзе. Тады усе выбаршчыкі ад штата Вірджынія адмовіліся галасаваць за кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Рычарда Джонсана, яны прагаласавалі за Марціна Ван Бюрэна. З-за гэтага абодва кандыдаты атрымалі роўна па палове галасоў, таму, згодна з 12 папраўкай, выбары перанесліся ў Сенат ЗША, які абраў Джонсана.
У некалькіх штатах пачалі пералік галасоў, ці можа гэта змяніць вынікі выбараў?
Толькі калі ва ўсіх трох штатах пералік адбудзецца на карысць Клінтан. Пералік пачалі ў Мічыгане, Пенсільваніі і Вісконсіне. Ва ўсіх трох штатах перамог Трамп. Ад Мічыгана ён мае 16 галасоў, 10 — ад Вісконсіна і 20 — ад Пенсільваніі. Клінтан патрэбная перамога ва ўсіх трох штатах, каб набраць неабходныя 38 галасоў.
Гэта Клінтан ініцыявала пералік?
Не, дакладней, не зусім. Ініцыятар пераліку — кандыдат ад Партыі зялёных Джыл Стайн. Яе штаб заявіў пра шматлікія парушэнні ў гэтых штатах. Але сама кандыдатка набрала трошкі болей за 1% галасоў, таму для яе пералік не мае ніякага сэнсу. Да таго ж пералік галасоў аплачвае сам кандыдат, а гэта вялікія грошы — амаль мільён долараў. Штаб Клінтан ініцыятыву падтрымаў.
Ці праўда, што па колькасці галасоў ад насельніцтва ЗША Клінтан моцна апярэдзіла Трампа?
Так, гэта магчыма з-за выбарчай сістэмы ЗША, калі людзі не наўпрост абіраюць прэзідэнта, пра гэта мы пісалі вышэй. Таму за Клінтан прагаласавала на 2 307 149 чалавек больш, чым за Трампа. 48% за — Клінтан і 46,3% — за Трампа. Але ў большасці штатаў перамогу атрымаў Трамп.