У МУС скардзяцца на няпросты практычны экзамен для атрымання пасведчання кіроўцы

Чакаюцца змены ў здачы экзаменаў / minsknews.by
У Беларусі вывучаць, наколькі апраўданая складанасць практычнага экзамена для атрымання пасведчання кіроўцы. Такое даручэнне даў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён правёў нараду з кіраўніцтвам ДАІ. Гаворачы пра практычны экзамен, міністр спаслаўся на "скаргі грамадзян" наконт таго, што яго здаць "няпроста".
У выніку будзе прааналізаваная інструкцыя "аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам".
Тыдзень таму ўжо праходзіла падобная нарада. Абмяркоўвалася якасць падрыхтоўкі, вялікія чэргі, кепскія вынікі здачы экзаменаў на правы кіроўцы (з першай спробы іх здаюць не больш за 30% курсантаў). Кубракоў загадаў "навесці парадак". Чакаюцца змены ў здачы экзаменаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.