Выяўлены мікробы, якія раскладаюць пластык пры нізкіх тэмпературах

Пластык засмечвае акіян / Reuters
Пластык засмечвае акіян / Reuters

Навукоўцы са Швейцарыі выявілі ў Запаляр'і і Альпах мікробаў, якія раскладаюць пластык пры нізкіх тэмпературах. Гэта можа стаць рэвалюцыйным рашэннем для перапрацоўкі смецця — вырашэння вялізнай праблемы з утылізацыяй пластыка, які назапашваецца на звалках і засмечвае акіян, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Пра бактэрыі, здольныя раскладаць пластык пры тэмпературах вышэй 30 градусаў Цэльсія, ужо было вядома раней. Але каб выкарыстоўваць іх у прамысловасці, трэба шмат энергіі, а гэта затратна і вядзе да выкідаў парніковых газаў у атмасферу. Цяпер жа навукоўцы з Швейцарскага федэральнага інстытута WSL выявілі мікраарганізмы, якія могуць раскладаць пластык пры 15 градусах Цэльсія. Вынікі іх даследавання ўжо апублікаваны. 19 відаў мікробаў змаглі раскласці поліэстэр і паліурэтан, але не саўладалі з поліэтыленам.

Дзве самыя эфектыўныя разнавіднасці мікробаў — грыбковыя з родаў neodevriesia і lachnellula. Для выкарыстання іх на практыцы неабходныя далейшыя даследаванні, якія б выявілі аптымальнае суадносіны разнавіднасцяў мікробаў і тэмпературы для раскладання смецця.

Выяўлены мікробы, якія раскладаюць пластык пры нізкіх тэмпературах
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі